Лагатып хакейнага чэмпіянату выкарыстаюць больш за 40 прадпрыемстваў

Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, больш за 40 беларускіх прадпрыемстваў падпісалі дамовы на выкарыстанне лагатыпа чэмпіянату свету па хакеі 2014 года. Агулам будуць выпускацца больш за 100 відаў сувеніраў. Вырабы ўжо паступаюць у гандлёвую сетку краіны. Частка сродкаў ад іх продажу пойдзе на падрыхтоўку да чэмпіянату.

Нагадаем, што самай скандальнай прадукцыяй стаў выпуск туалетнай паперы з лагатыпам чэмпіянату. Яе выпуск Ворсін назваў ці недаглядам, ці правакацыяй.

Чэмпіянат свету па хакеі ў наймацнейшым дывізіёне пройдзе ў Мінску з 9 па 25 траўня 2014 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі