Куды “паверне” ўрад пасля адстаўкі віцэ-прэм’ера-“рыначніка”?

Аб сыходзе Румаса Аляксандр Лукашэнка паведамляе ў той самы дзень, калі карае генералаў за “плюшавы дэсант”. І хоць называе яе “вялікай стратай для ўрада”, яшчэ ў снежні мінулага году кіраўнік краіны ўчыніў Румасу публічны разнос.

120801 Pilecki_Rumas_0.mp3

“Не ў кабінетах сядзець, а пачынаць працаваць непасрэдна на зямлі, на прадпрыемствах з рабочымі і сялянамі. Тады вы зразумееце, што такое рынак і як жыве сёння селянін, рабочы і нават большасць інтэлігенцыі, я ўжо не кажу пра настаўнікаў і дактароў. Хутка мы будзем у краму хадзіць, як у музей. Мы-то не будзем, але большая частка насельніцтва будзе туды прыходзіць, каб паглядзець на рынкавую эканоміку Мясніковіча-Румаса”, — заявіў Лукашэнка, абвінавачваючы кіраўніцтва ўрада ў жаданні пакінуць беларусаў без штаноў.

Ліпеньская адстаўка і прызначэнне на пасаду кіраўніка “Беларускага банка развіцця” выглядае лагічным працягам той лупцоўкі. Аднак эксперты ў гэтым сумняваюцца. Эканаміст Сяргей Чалы гаворыць, што новая пасада для Румаса — гэта неабавязкова паніжэнне статусу і ўплывовасці.

“Ды не, я думаю, што неабавязкова. Яго ж паставілі ў “Банк развіцця”, а гэта насамрэч даволі ключавы інстытут для рэфармавання сістэмы”.

“Беларускі банк развіцця” створаны ў чэрвені 2011 году пасля настойлівых рэкамендацый Міжнароднага валютнага фонду. Ён займаецца фінансаваннем дзяржаўных праграм і выдачай крэдытаў для іх рэалізацыі. Так што перавод Румаса на гэтую пасаду яшчэ і знак для МВФ, што сведчыць аб гатоўнасці Беларусі сур’ёзна працаваць над рэформамі.

Разам з тым Сяргей Чалы бачыць і мінусы. Рэч у тым, што ўрад акурат працуе над новым бюджэтам. Удзел Румаса лішнім бы не быў.

“Акурат кіраўнік краіны заяўляў, што яшчэ гэты парламент павінен прыняць бюджэт. І ў бліжэйшыя некалькі месяцаў трэба распрацаваць асноўныя дакументы для яго”.

Як даведалася Еўрарадыё, новае месца працы Румаса сціпла месціцца ў Мінску на вуліцы Сурганава, 66 у вялікім будынку “Беларусбанка”. Працуе там ўсяго некалькі чалавек, і нават тэлефонную трубку няма каму зняць. А ў Савеце міністраў з віцэ-прэм’ерам яшчэ не развіталіся. Пра адстаўку ведаюць тое ж, што і астатнія грамадзяне краіны.

“Акурат кіраўнік краіны заяўляў, што яшчэ гэты парламент павінен прыняць бюджэт. І ў бліжэйшыя некалькі месяцаў трэба распрацаваць асноўныя дакументы для яго”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі