Кубак Беларусі хочуць перайменаваць у Кубак Салея

Нагадаем, што ў жніўні ў розных гарадах краіны хакейныя заўзятары арганізавалі збор подпісаў з просьбай пра заснаванне Кубка Салея. Яны прапаноўвалі ўручаць гэтую ўзнагароду пераможцу плэй-оф Вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі.

Больш за дзве тысячы подпісаў былі перададзены ў федэрацыю. Старшыня ФХРБ у адказ прапанаваў перайменаваць Кубак Рэспублікі Беларусь у Кубак Салея, інфармуе "Прессбол". Фінал Кубка Ворсін прапануе прымеркаваць да ўгодкаў авіякатастрофы, у якой загінуў Салей.

Пераможцу Вышэйшай лігі Ворсін прапануе ўручаць Кубак Астапчука — яшчэ аднаго хакеіста, які загінуў пры падзенні самалёта з камандай "Лакаматыва". Па словах Ворсіна, Астапчук хоць і не дасягнуў вялікіх вышыняў у хакеі, але толькі толькі праз тое, што яго жыццё і кар'ера былі перапыненыя на ўзлёце.

Гэтыя прапановы будуць разглядацца на лістападаўскім выканкаме федэрацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі