Крымінальную справу Сашы Варламава перадалі ў Генпракуратуру

Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Следчы камітэт Беларусі. Акрамя таго, Варламава абвінавацілі ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў буйным памеры, прыўлашчванні маёмасці, ухіленне ад падаткаў і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.

Сведкамі па справе мадэльера дапытаныя больш за 800 чалавек. Пацярпелымі прызнаныя 353 асобаў.

Па звестках следства, Варламаў прычыніў шкоду на суму больш за 1 мільярд 200 мільёнаў рублёў. Матэрыялы яго справы перададзеныя ў Генпракуратуру, а яна ўжо прыме  рашэнне пра накіраванне ў суд.

Нагадаем, што мадэльер узяты пад варту ў траўні 2011 года. Паўтара года яго трымаюць за кратамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі