Кроп даражэйшы за кураціну ў 4 разы, а ікра ласося таннейшая за прыправу!

У аддзеле спецый ёсць дзе разгуляцца воку — тут табе і кмен, і сушаны часнок з Польшчы, і пяць відаў перца на любы густ. Кошты на спецыі не кусаюцца — 4000, 5000, 9000, 16000 рублёў знойдуцца ў кожнага. Але прадаюцца яны прыкладна па 15-30 грамаў у пачку.


Калі пералічыць ў кілаграмы — кошты шакіруюць. Да прыкладу, эстонская прыправа да куры каштуе 9050, але за 24 грамы.

За кілаграм атрымліваецца амаль 380 тысяч! Далей — болей: 32 грамы перца (Эстонія) — 16400 рублёў, а кілаграм — паўмільёна.


Сушанага маярану (Польшча) у пачку толькі 6 грамаў, кошт — 4900, але за кіло спецыі — амаль сто долараў!

Рэкорды па коштах б’е ўзбекскі барбарыс: за 10 грамаў трохі больш за 10 000 рублёў, а вось за кілаграм — больш за мільён.


Трошкі танней нават атрымліваецца ікра ласося — па 101 тысячы рублёў за 140 грамаў, за кіло — 700 тысяч рублёў.


Няхай спецыі — іх надоўга хапае, але зеляніна па коштах абагнала мяса!


Бульбачка з кропам ці наварысты супчык са свежай пятрушкай і цыбуляй… Пачку зеляніны наўрад ці хопіць на тыдзень. Але кропу не накупляешся: 100 грам каштуе 14850 рублёў. За кілаграм трэба аддаць амаль 150 тысяч рублёў!


Гэта ў чатыры разы даражэй за кураціну (31 000-52000), ці амаль утрая даражэй за свініну (65 800).


Свежая беларуская пятрушка каштуе 7150 рублёў, але за 40 грам. Кілаграм свежай зеляніны — зноў больш за 100 тысяч рублёў. 


Але найбольш уразілі кошты на свежыя маліны і чарэшні! Кілаграм малінаў з Мексікі — болей за 622 тысячы рублёў! А кілаграм свежых чарэшняў з Новай Зеландыі — 711 тысяч рублёў!


Дарэчы, паводле дадзеных Белстата, больш за ўсё за мінулы год выраслі кошты на ялавічыну — на 92% (у параўнанні з 2011), алкаголь — 112%, масла — 74 % і свініну — 80%.


Кошты ў крамах:


Агуркі беларускія (кг) — 44000-45000 рублёў;


Памідоры свежыя (кг) — ад 25 000 рублёў;


Бананы (кг) — ад 15000 рублёў;


Яблыкі айчынныя (кг) — 7000-8000 рублёў;


Яблыкі імпартныя (кг) — ад 9000 рублёў;


Свініна (кг)  — ад 65000 рублёў;


Ялавічына (кг) — ад 80000 рублёў;


Кураціна (кг) — ад 31000 рублёў;


Кроп (кг) — ад 100000 рублёў;


Пятрушка (кг) — ад 100 000 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі