Крамбамбуля запісала новы альбом і зняла відэа на песню "Гэта не ветразь"

15 снежня на канале YouTube з’явілася відэа на новую песню гурта Крамбамбуля “Гэта не ветразь”, якая ўвойдзе ў свежы альбом каманды “Drabadzi-Drabada”. Пласцінка складаецца з песень народаў свету, запісаных і па-беларуску, і на мовах арыгіналу. Усяго ў падвоены альбом увайшлі песні на 9 мовах, у тым ліку па-італьянску, па-польску і па-шведску, паведамляе сайт www.ultra-music.com. Прэзентацыя новай пласцінкі Крамбамбулі адбудзецца 11 лютага ў сталічным клубе Re:Public. Аднак да гэтага праграму можна пачуць ужо 31 снежня: Лявон Вольскі разам са сваімі музыкамі сыграе ў Маскве падчас вялікага беларускага канцэрту, арганізаванага Ляпісамі.

Апроч Крамбамбулі ў канцэрце таксама возьмуць удзел гурты Pomidor/Off, уласна Ляпіс Трубяцкой і DJ Papa Bo. Уваход на навагодняе свята, якое пройдзе ў маскоўскім клубе P!PL, каштуе 1500 расійскіх рублёў (уключаючы канцэрт, навагоднюю дыскатэку да раніцы і невялікі пачастунак)! Дарэчы, з Мінску на канцэрт ладзіцца аўтобусны тур, кошт якога складае 65 долараў. Выезд у Маскву запланаваны на 30 снежня, а вяртанне ў Мінск – ранкам 2 студзеня. СПЯШАЙЦЕСЯ! МЕСЦАЎ МАЛА! Па пытаннях набыцця квіткоў і месцаў у аўтобусе тэлефануйце ў турыстычнае агенцтва “Дэльфін Груп” : (мтс) 708 95 18 (Аляксандр) , (мтс) 351 65 25, (velkom) 717 86 14 (Юлія), або ў офіс 292 64 13.

Фота:  www.ultra-music.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі