Кожнае пятае дзіця ў Беларусі было народжанае ў незарэгістраваным шлюбе

Для параўнання: доля пазашлюбных дзяцей у 1990 годзе складала 8,5% ад усіх народжаных, у 2000-м — больш за 18%, 2010-м — больш за 19%. 


Па словах Яркаўца, якія пераказвае БелаПАН, часцей за ўсё (41%) дзяцей па-за шлюбам нараджаюць жанчыны ва ўзросце, маладзейшым за 20 гадоў і старэйшым за 35. 


Паводле перапісу насельніцтва 1999 года, незарэгістраваных шлюбаў у Беларусі было каля 5% ад агульнага ліку, а па звестках перапісу 2009 года — 8%.