Кошт растаможкі аўтамабіляў змяняць не плануюць

"Запланавана завяршыць працу па абнаўленні Мытнага кодэкса Мытнага саюза да 1 ліпеня 2012 года. Абноўлены кодэкс мусіць пачаць дзейнічаць з 1 студзеня 2013 года. На сённяшні дзень ад трох бакоў — міністэрстваў, ведамстваў і бізнэс-супольнасці паступіла больш за 300 паправак", — кажа начальнік прававога ўпраўлення Мытнага камітэта Аляксандр Адзярэйка.

Цяпер над папраўкамі працуе група экспертаў трох краін. Пасля абмеркавання на паседжанні працоўнай групы папраўкі апублікуюць для грамадскага абмеркавання.

Дарэчы, сярод паправак няма нічога пра змяншэнне растаможкі аўтамабіляў.

Таксама па тэме:

Беларуская мытня пералічыла ў бюджэт больш за 5,5 мільярда долараў


За 2011 год мытнікі затрымалі 44 тоны алкаголю


Штотыдзень 150 чалавек на мяжы дэкларуюць паліва ў баках


Пасля 1 ліпеня беларусы ўвезлі 4 тысячы аўтамабіляў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі