Коктыш: Пасля верасня Расія можа выставіць палітычныя прэтэнзіі Беларусі

Да гэтага расійскі МЗС выступіў з непрыманнем санкцый Еўрасаюза і ЗША супраць беларускіх уладаў. 
На думку маскоўскага палітолага Кірыла Коктыша, заявы расійскага чыноўніка нельга назваць палавіністымі.

Коктыш: "З расійскага пункту гледжання, Расія цісне паслядоўна. Канечне, было відавочна, што ўведзеныя санкцыі не дасягнуць сваёй мэты. І, так ці інакш, МЗС Расіі заняў традыцыйную расійскую пазіцыю. Еўрасаюз палітычна фармулюе менавіта тое, што так ці інакш не можа дазволіць сабе сфармуляваць расійскі МЗС — перш за ўсё з нагоды унутраных прычынаў і ўнутраных разломаў".

Звонку выглядае, што Расія не прымае санкцыіі Еўрасаюза і ЗША, але ў той жа час далучаецца да меркавання Еўрасаюза. Але, кажа эксперт, санкцыі і асуджэнне арыштаў — гэта розныя пытанні.

Коктыш: "Так ці інакш расійскі МЗС вельмі задаволены, што атрымаў адзіную мову з Еўрасаюзам, бо насамрэч Аляксандар Лукашэнка апынуўся менавіта тым персанажам, які з'яднаў Еўрасаюз і Расію. З другога боку, пакуль захоўваецца вельмі моцная ўзаемазалежнасць Расіі і Беларусі (гэта будзе прыкладна да сёлетняга верасня), пакуль не будзе запушчаны і пабудаваны БТС-2, які пусціць нафту вакол Беларусі, і "Паўночны струмень" — газаправод, які будзе пускаць газ вакол Беларусі, пакуль гэтыя праекты не запрацуюць, захоўваецца вельмі моцны ўзровень залежнасці Расіі ад Беларусі. Але ж пасля верасня гэтая залежнасць перастане быць двухбаковай і стане аднабаковай. І тады, мне задецца, расійскі МЗС (і не толькі МЗС) будзе дазваляць сабе ўжо і палітычныя фармулёўкі".

Разам з тым Коктыш лічыць, што дзеянні Расіі ў дачыненні да Беларусі будуць насіць сімвалічны характар. 

Коктыш: "Толькі больш ці менш сімвалічныя. Але ж мы ўжо бачылі, што гандаль наконт нафтавых коштаў праваліўся, былі прынятыя даволі жорсткія маскоўскія ўмовы. Гэта быў першы званочак, які прадэманстраваў, што Расія будзе даволі жорстка таргавацца і ніякай дармаўшчыны, ніякай "халявы" дазваляць не будзе. І мне падаецца, што гэтая тактыка будзе разгортвацца на працягу гэтага года. Але пасля верасня Масква ўжо будзе сабе проста дазваляць не абарочвацца і рэалізаваць сцэнары з тым узроўнем жорсткасці, які будзе падавацца больш ці менш адэкватным для становішча"
Фота:udf.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі