Кіраўніцу БАЖ Жанну Літвіну выключылі з базы невыязных

У ім паведамляецца, што ў перыяд з 24 лютага да 10 сакавіка "мелі месца тэхнічныя збоі і падачы інфармацыі ў банк дадзеных". У выніку чаго Літвіна і патрапіла ў базу невыязных. Сама ж кіраўніца Беларускай асацыяцыі журналістаў лічыць, што гэта надуманая прычына, а справа — у палітычным рашэнні. Цяпер Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі прыносіць Жанне Літвіной прабачэнні за "непаразуменне", у выніку якога некалькі месяцаў яна не магла выехаць за мяжу.

Вось што Літвіна распавяла Еўрарадыё:
120817 Litvina1.mp3
"Я паспрабую бліжэйшым часам выехаць з краіны. І тады атрымаю пацверджанне, ці сапраўды гэта азначае, што я выдаленая, як асоба з часовымі абмежаваннямі на выезд з краіны, выдаленая з таго банку дадзеных".

Дарэчы, Жанна Літвіна атрымала ліст і з Мінюста. Як вядома, раней забарона на выезд за мяжу тлумачылася тым, што Міністэрства бачыць у ёй "даўжніка па справе аб банкруцтве". Цяпер жа Мінюст паведаміў, што судамі, органамі юстыцыі рашэння аб абмежаванні права Літвіной на выезд за мяжу не прымалася.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі