Кіраўніцтва грамадзянскай авіяцыі Літвы прызнала факт шведскага палёту

"Зараз мы абмяркоўваем пытанне пачатку адміністрацыйнай справы. Тэарэтычна гэта магчыма, але на практыцы такая справа можа стаць безвыніковай", — заявіў намеснік дырэктара Адміністрацыі грамадзянскай авіяцыі Літвы Алвідас Шумскас агенцтву BNS.

Для гэтага трэба афіцыйна запрасіць шведаў, каб тыя прыехалі і далі тлумачэнні пад пратакол, а потым пагадзіліся з ім і падпісалі.

"Я вельмі сумняюся, што яны прыедуць. Праз паўгадовы тэрмін справа мусіць быць закрытая. Але мы зараз вырашаем і мусіць пачнем кансультацыі з юрыстамі", — дадае Шумскас.

Ён спасылаецца на паказчыкі радараў кампаніі "Паветраная навігацыя". Паводле іх, самалёт узняўся а 5-й гадзіне раніцы з аэрадрома ў Пацюнах і знік з радараў ля 6-й гадзіны ў раёне Шальчэнікаў. У 7 гадзін 34 хвіліны самалёт зноў з'явіўся ў тым самым раёне і вярнуўся на аэрадром.

Тым часам міністр бяспекі Літвы Раса Юкневічэне абвяргае факт парушэння паветранай прасторы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі