Зранку ў панядзелак яны перадалі старшыні гарвыканкама Віктару Дзічкоўскаму і старшыні гарсавета Аляксандру Селіфонтаву рэзалюцыю сходу, які адбыўся ў Баранавічах у суботу. Сярод патрабаванняў удзельнікаў сходу — спыніць рост цэнаў, індэксаваць заробкі, пенсіі, стыпендыі, спыніць пераслед і рэабілітаваць палітвязняў.