Кіраўнік МЗС Літвы: Беларусь нельга выключаць з Усходняга партнёрства

У Рызе сёння праходзіць штогадовая сустрэча міністраў замежных справаў Літвы, Латвіі, Эстоніі ды Нямеччыны. На ёй сярод іншага абмяркоўвалася эканамічнае супрацоўніцтва Еўрасаюза з усходнімі суседзямі, інфармуе сайт baltic-course.com.

Па словах Ажубаліса, хоць Беларусь абрала шлях самаізаляцыі, яе нельга выключаць з праграмы Еўрасаюза "Усходняе партнёрства". На думку літоўскага палітыка, прыпыненне ўдзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве пакіне беларускі народ без еўрапейскай перспектывы.

Ажубаліс таксама запрасіў сваіх калег з краін Балтыі і Нямеччыны прыняць удзел у трэцім саміце Усходняга партнёрства. Ён пройдзе ў Вільні ўвосень 2013 года.

Фота — n1.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі