Кіраўнік ЦРУ падаў у адстаўку праз ад’юльтэр

Журналістка пісала пра Пэтрэуса біяграфічную кнігу. Экс-дырэктар ЦРУ заявіў, што дапусціў сур’ёзную памылку пасля 37 гадоў сямейнага жыцця. Падобныя паводзіны непрымальныя для лідара такой арганізацыі, сказаў ён.

Дэвід Пэтрэус стаў дырэктарам ЦРУ ў верасні мінулага года. Да гэтага ён займаў пасаду камандуючага войскамі НАТО ў Афганістане, перадаюць інфармагенцтвы.