Хамічэнка атрымаў за разбітае шкло Дома урада 250 долараў?

Як змагло даведацца выданне, Уладзімір Хамічэнка пасля вызвалення зайшоў да загадчыцы інтэрната Слуцкага сельскагаспадарчага ліцэя, дзе некалі вучыўся. Ён і расказаў жанчыне аб атрыманых грошах. Аднак Хамічэнка не змог патлумачыць, кім былі людзі, якія далі яму долары.

Нагадаем, што Уладзімір Хамічэнка, больш вядомы як “Навушнік”, трапіў у лік 9-ці памілаваных Лукашэнкам палітвязняў. Зараз ён знаходзіцца ў Слуцку. Міліцыя аднавіла яму дакументы і шукае працу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі