Кэтрын Эштан пракаментавала сітуацыю са шведскім амбасадарам у Беларусі

Кэтрын Эштан абнародавала заяву ў сувязі з выдварэннем з Беларусі амбасадара Швецыі Стэфана Эрыксана.

"Я з вялікай занепакоенасцю атрымала паведамленне з Мінску і Стакгольму аб тым, што беларускія ўлады вырашылі выдварыць шведскага амбасадара Стэфана Эрыксана, — цытуе словы Эштан Радыё Свабода. — Гэтае рашэнне супярэчыць нормам дачыненняў паміж краінамі. Еўрасаюз і Швецыя прыхільныя да мадэрнізацыі Беларусі і пашырэння еўрапейскіх каштоўнасцяў, у прыватнасці, дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закону. Гэтае пытанне будзе абмеркаванае ў Камітэце палітыкі і бяспекі ў Бруселі, у тым ліку на прадмет адпаведных захадаў з боку ЕС".

Нагадаем, у МЗС Беларусі Еўрарадыё паведамілі, што амбасадара Швецыі не выганялі, было прынятае рашэнне аб непрацягненні яго акрэдытацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі