КДБ цікавіцца, чаму прафсаюзная актывістка ездзіла ў Вільню

Спецслужбаў зацікавіла яе паездка ў Вільню на адукацыйную праграму “Беларуская школа правоў чалавека”. З гэтай нагоды чэкісты тры тыдні тэлефанавалі на яе мабільнік і прасілі сустрэцца добраахвотна. Ганна адмаўлялася. У выніку, 28 жніўня тры супрацоўнікі КДБ з’явіліся да яе дамоў і далі пад подпіс паведамленне аб яўцы ў КДБ для размовы. На рукі прафсаюзнай актывістцы позву не аддалі.

Праваабаронца Барыс Бухель атрымаў дазвол суправаджаць Тыртычную ў якасці прадстаўніка на сустрэчы, якая адбудзецца сёння а 15-й.

Фота КДБ у Магілёве — orbita.by