Каваленка папрасіў памілавання, бо “не хацеў гуляць з катам у напарстак”

Са словаў Алены Каваленка, восем дзён да яго ў карцар хадзіла адміністрацыя і патрабавала напісаць пакаянны ліст аб тым, што Сяргей нібыта збіваў амапаўцаў і што вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы ў 2010 годзе было не палітычнай, а хуліганскай акцыяй. Пісаць такі ліст Каваленка адмовіўся. Праз восем дзён прыйшоў начальнік калоніі і сказаў, што магчыма напісаць “проста прашэнне”, просьбу на імя прэзідэнта.

“Там паўтары радкі ўсяго: прашу вас мяне памілаваць. Вось і ўсё прашэнне, — сказала Алена Каваленка. — Па-першае, ён зрабіў гэта дзеля сына, бо вельмі хоча быць са сваёй сям’ёй. Сын пытаецца, чаму бацькі няма побач. Ён ужо ў тым узросце, калі ўжо ўсё разумее і адсутнасць бацькі наносіць яму вялікі маральны ўдар. Тое, што бацькі так доўга няма, сын востра адчувае і вельмі балюча пераносіць. Па-другое, ён згадаў словы з артыкула Зянона Станіслававіча пра тое, што не трэба гуляць з катам у напарстак”.

Са словаў Алены Каваленка, у Сяргея вельмі папсаванае здароўе і гэта адчуваецца. Жанчына спадзяецца, што гэты ліст з просьбай ад памілаванні прынясе нейкі вынік і муж выйдзе на волю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі