Канвой даставіць Алеся Бяляцкага на пахаванне бацькі

Як паведаміла Еўрарадыё праваабаронца Наста Лойка, ранейшыя перашкоды былі звязаныя з тым, што прысуд Бяляцкаму яшчэ не набыў законнай сілы.

Лойка: "Ужо дазвол ад суда ёсць. Была праблема ў тым, што на заканадаўчым узроўні не прадугледжана канваяванне чалавека, калі прысуд яшчэ не ўступіў у сілу. Гэта была асноўная праблема, чаму яго не пускалі развітацца з бацькам, калі ён быў жывы. І вось сёння кансэнсус усё ж знайшлі і паабяцалі ажыццявіць яго канвой на месца пахавання заўтра".

Па словах Лойкі, на пахаванне паедзе жонка Бяляцкага. А большасць яго паплечнікаў па праваабарончым руху ў рамках дасягнутай дамовы ўстрымаецца ад паездкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі