Камуналку павысяць да канца года
Аб гэтым на сустрэчы з рабочымі Мінскага аўтазавода паведаміў віцэ-прэм'ер Сяргей Румас.
Паводле яго слоў, Беларусі неабходна выйсці на 30-працэнтнае пакрыццё насельніцтвам затрат на паслугі ЖКГ. Цяпер гэты паказчык складае 22-23%. Віцэ-прэм’ер запэўніў, што тарыфы будуць павышацца паступова, паведамляе БелаПАН.