Камісія па перайменаванні вуліц не разглядала пераназванне МКАД

Нагадаем, што сёлета ў лютым Мінскую кальцавую аўтадарогу перадалі гораду і перайменавалі ў Магістральную вуліцу бесперапыннага руху. Новы рускамоўны скарот "МУНД" выклікаў у інтэрнэце мноства з'едлівых жартаў. Мовазнаўца Ігар Капылоў заявіў, што скарачаць назву вуліцы нельга.

Тым часам у камісію па перайменаванні вуліц пры Мінгарвыканкаме прапановаў пра перайменаванне не паступала. Іван Сацукевіч кажа, што назва МКАД была тэхнічнай. І новую назву таксама нельга разглядаць як назву вуліцы:

Сацукевіч: "Па Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарозе зваротаў не было. Гэта не зусім вуліца. Справа ў тым, што  неабходнасць у найменаванні якой-небудзь вуліцы, каб прысвоіць ёй імя, узнікае тады, калі там неабходна зрабіць адрасацыю. Калі б гэтай неабходнасці не было, то, напэўна, мы б не называлі вуліцы. Сэнс які ў гэтым быў бы?.."

А на МКАД, дадае эксперт, няма ніякіх пабудоваў, акрамя заправак.

Фота — auto.onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі