Адкрыўся рэгулярны авіярэйс з Мінска ў Барселону

Дагэтуль цягам апошніх 10 гадоў "Белавія" выконвала выключна чартарныя рэйсы ў Барселону ўлетку. Цяпер пачынаюць лётаць туды рэгулярна. На першыя тры рэйсы білеты разляцеліся імгненна, распавёў Еўрарадыё намеснік генеральнага дырэктара авіякампаніі Ігар Чаргінец:

“Перад Новым годам адкрыццё рэйса, і усе рэйсы, якія вылятаюць — першы рэйс 26 снежня, другі — 29 снежня, трэці — 2 студзеня, на гэтыя рэйсы ўжо амаль не ўзяць квіткоў, поўныя самалёты”.

Лётаць у Барселону два разы на тыдзень — у серады і суботы — будзе Embraer 175. У небе пасажыры правядуць 3 гадзіны і 45 хвілін. Квіток эканом-класа ў два бакі каштуе 298 еўра.

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі