Каля расійскай Дзярждумы затрымалі два дзясяткі пікетоўцаў

Пратэстоўцы выступалі супраць прыняцця ў другім чытанні паправак, якія робяць больш жорсткім пакаранне за парушэнні на мітынгах. Як перадае з месца падзеяў РБК, паліцыя хапае людзей, якія мірна стаяць з плакатамі каля сцен Дзяржаўнай думы. Пікетчыкаў саджаюць у аўтазакі.

Акрамя сяброў партыі "Яблоко", затрыманыя некалькі грамадзянскіх актывістаў. Пры затрыманні паліцыянты ўжывалі фізічную сілу.

Каля галоўнага ўваходу ў Дзярждуму Мітрохін спрабаваў патлумачыць паліцыянтам, што акцыя праходзіць у форме папярэдняй агітацыі перад пікетам, прысвечаным той жа тэме, і не патрабуе ўзгаднення з уладамі. Аднак праз нейкі час паліцыянты ўсё ж пачалі сілавыя затрыманні.


Фота — svobodanews.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі