Каля падмаскоўных лецішчаў выкінулі гару тухлых беларускіх яек

На этыкетках пазначаны вытворца — Беларуская птушкафабрыка, паведамляе тэлерадыёкампанія "Истоки". Яйкі былі вырабленыя ў красавіку, тэрмін іх прыдатнасці ўжо скончыўся. 


Дачнікі не змаглі доўга трываць задушлівы пах і звярнуліся са скаргай у Россельгаснагляд. Там абяцалі разабрацца з праблемай.