Каля Брэста аўтамабіль захлынуўся вадой (фота)

Выпадак адбыўся за ваенным палігонам на 5-м кіламетры шашы Брэст — Тамашоўка.


Справа можа закончыцца вялікім рамонтам рухавіка, бо вада сягала вышэй за днішча і трапіла ў матор. Кіроўца амаль у рэжыме падлодкі праехаў каля 200 метраў. Яму ўдалося фактычна даплыць да больш высокага ўчастка дарогі. Але там матор заглух.

Мужчыне ўдалося яшчэ раз завесці матор. Ён праехаў па высокай вадзе яшчэ метраў сто і канчаткова спыніўся.

Віктар, як назваўся кіроўца, прыехаў на лецішча, калі вады было яшчэ няшмат. Але яна за кароткі час раптоўна паднялася. “Давядзецца ехаць дахаты на буксіры”, — падвёў ён вынік. І маленькі сын уражана пацвердзіў: “Заглух”.