Каля аўтавакзала Брэста перакрылі рух з-за знойдзенай гранаты

Як інфармуе БЕЛТА, трывожны званок у дзяжурную частку міліцыі паступіў ад 42-гадовага брэстаўчаніна. Мужчына паведаміў, што на вуліцы Міцкевіча каля воданапорнай вежы знайшоў пакет з прадметам, падобным да гранаты. Да месца здарэння выехала група размініравання, а таксама нарады міліцыі, МНС, брыгада хуткай дапамогі.

Небяспечны ўчастак быў ачэплены. Але падчас абследавання падазронага прадмета выявілася, што гэта вучэбная граната РГД-5.

У міліцыі лічаць, што такім спосабам нехта вырашыў пазбавіцца ад навучальнай гранаты. Хаця добраахвотная здача зброі і боепрыпасаў не цягне за сабой ні крымінальнага, ні адміністрацыйнага пакарання.

Фота — fedpress.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі