ДАІ: Калі кіроўца “хуткай” кажа, што распазнаў муляж, — хлусіць

121102_martynovi4_maneken.mp3

Баранавіцкая ДАІ паклала на дарогу муляж збітага чалавека, каб паглядзець, колькі спыніцца машын. Не спынілася машына… хуткай дапамогі!

“Апранулі на манекен шапку, боты. Нават людзі з блізкай адлегласці не верылі, што гэта манекен. Калі кіроўца кажа, што распазнаў манекен, — хлусіць. Бо гэта нерэальна”, — расказвае Еўрарадыё старшы інспектар баранавіцкай ДАІ Аляксандр Яўцюхін.

І дадае, што штрафаваць кіроўцу няма за што. Той нічога не парушыў.

Як высвятляе Еўрарадыё, праехала міма не зусім хуткая дапамога. Насамрэч гэта транспарт Баранавіцкай гарадской бальніцы. Але ж таксама лекары!

“Машына размаляваная, як "хуткая", але яна не хуткая дапамога. На ёй перавозяць хворых з бальніцы ў бальніцу, таму пытанні тут не дарэчы. Толькі санітарка і кіроўца”, — кажуць нам у баранавіцкай лякарні.

Старшы кіроўца лякарні гаворыць, што чалавек, які быў за рулём, сам распазнаў манекен, таму не спыніўся. Да таго ж.. вёз хворага ў Брэст.

“На гэтай машыне быў рэйс у Брэсцкую абласную лякарню. Забіралі хворага на шпіталізацыю. Кіроўца скінуў хуткасць і ўбачыў, што на дарозе — манекен. У дадатак ён транспартаваў хворага”, — тлумачыць начальнік кіроўцы.

Кіроўцу не пакараюць, але абяцаюць: правядуць гутарку са сваімі падначаленымі.

Як даведалася Еўрарадыё, супрацоўнікі ДАІ мусяць спыняцца ля кожнага здарэння. Інакш — могуць пакараць, даводзіць старшы інспектар Баранавіцкай ДАІ Аляксандр Яўцюхін:

“Мусім спыніцца. Калі не трэба медыцынская дапамога, паведамляюць дзяжурнаму і высвятляюць, які выклік найбольш важны”.

У ратавальнікаў з МНС праблемы спыніцца, калі бачаць выпадковы пажар, няма, расказвае прэс-сакратар Віталь Навіцкі.

Віталь Навіцкі: “Пры паведамленні пра пажар, напрыклад у Мінску, выязджае некалькі адзінак тэхнікі, як мінімум. Усё залежыць аб інфармацыі пра тое здарэнне, куды едуць ратавальнікі, і ад таго, як складзецца з другім здарэннем. Ацэньваецца на месцы ўсё, як правіла”.

На шашы Баранавічы-Гродна, каб дапамагчы чалавеку, спыніліся толькі каля паловы кіроўцаў. Астатнія, як і машына Баранавіцкай лякарні, абмінулі манекен.

Відэа(intex-press.by): "хуткая" праязджае муляж:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі