Інтэрпол яшчэ паўгода таму ведаў, што справа Міхалевіча — палітычная

Пра гэта паведамляе tvn24.pl са спасылкай на кіраўніцтва польскай паліцыі. Нагадаем, што ў снежні 2011 года Алеся Міхалевіча затрымалі ў варшаўскім аэрапорце, бо ён быў у спісе Інтэрполу. У спіс экс-кандыдат трапіў па запыце беларускіх уладаў пасля ўцёкаў з краіны. Палітуцекача адпусцілі толькі пасля таго, як у справу ўмяшалася польскае Міністэрства замежных справаў.

Але выявілася, што яшчэ летам 2011 года Інтэрпол ведаў, што Міхалевіча шукаюць з палітычных прычынаў. Таму запыт беларускіх уладаў мусіў быць скасаваны. Польскія журналісты спрабавалі даведацца, чаму звесткі з Францыі не трапілі ў Польшчу. Але ў МЗС кажуць толькі, што прадстаўнік Польшчы два месяцы не можа спаткацца з кіраўніцтвам Інтэполу.

У польскай паліцыі кажуць, што звесткі пра палітычны характар справы Міхалевіча кіраўніцтва Інтэрполу даслал толькі ў мінскае бюро арганізацыі, а не ва ўсе 188 краінаў-чальцоў.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі