Хлопец паспрачаўся, што з'есць 30 сырых яек, але памёр на 28-м

20-гадовы Даў Фатнасі паспрачаўся са сваімі сябрамі на неназваную суму грошай, што зможа з'есці запар тры дзесяткі сырых яек. Аднак, праглынуўшы 28-е яйка, малады чалавек адчуў моцныя болі ў страўніку, пасля чаго звярнуўся да лекара.

Фатнасі тэрмінова прывезлі ў лякарню, але выратаваць яго жыццё медыкам ўжо не ўдалося.