Hair Peace Salon прапануюць старому вуху новае гучанне

Hair Peace Salon
пакажуць мінчукам акустычную праграму. Яна будзе ўключаць песні з адзінага на
сёння паўнафарматніка “Gentleman”, а таксама добра вядомыя творы. Удзельнік
каманды Алег Вяль кажа, што эксперыменты з акустыкай ідуць толькі на карысць
музыкам.

Алег Вяль: “У
акустыцы наша музыка становіцца яшчэ больш інтэлігентнай і раскрывае нас, як
музыкаў, з іншага боку. Мы зрабілі акустычную праграму выключна для канцэртаў,
для слухачоў — для старога вуха новае гучанне. Ды і нам цікава па-іншаму граць
трэкі, якія крыху надакучылі ў электрычным выкананні”.

Песні Hair Peace
Salon
пад гітару і клавішы ўпершыню прагучалі на канцэрце гурта ў Бабруйску ў
мінулым лістападзе. Мінская “акустыка” запланаваная на 18 студзеня ў сталічным
клубе “Графіці”. Канцэрт пройдзе пры падтрымцы акустычнага праекту "Lofa
Bridge"
, якім “руліць” былы лідар гурта “Лояльный муравей” Яўген
Увядзенскі
.

Пачатак канцэрту ў
19.00. Кошт квіткоў 50 тысяч.