Гурт The UNB рыхтуе сінгл з чатырнаццаці песень

Гурт The UNB амаль скончыў працу над чарговым альбомам, праўда, каторы ён па ліку, музыкі самі дакладна не ведаюць, кажуць ці 109, ці нейкі там яшчэ. Называцца ён будзе "Си" і змесціць 14 трэкаў.

"Для The UNB 14 песнь гэта мала, таму гэта будзе нібы сінгл, - смяецца лідар ды вакаліст гурта Зміцер Дольнік. - Складацца ён будзе з рарытэтаў, у тым ліку, і з таго, што засталося ад сесій для альбома "Соль", таму, дарэчы, і будзе называцца "Си". Будуць там некалькі рэчаў, якія былі на кампіляцыі, шугалееўскія... Карацей, такая складанка".

Па словах музыкаў, альбом будзе больш падобны на тое, што гурт рабіў яшчэ на пачатку сваёй кар'еры. Будзе нямала розных эксперыментаў, якіх, пакуль не ўдакладняюцца. Праўда, Дольнік абяцае, што гэта будзе даволі нечакана для The UNB. Рэліз альбома запланаваны "дзе-небудзь на жнівень", прычым, і на дысках, і ў інтэрнэце. А вось канцэртная прэзентацыя адбудзецца толькі на пачатку верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі