Гурт :B:N: абвясціў конкурс на сцэнарый для кліпа

Бярозаўскі гурт :B:N: прапануе прыхільнікам напісаць сцэнарый для кліпа на любую з песень новага альбома “Крок за крокам”. У музыкаў з’явілася некалькі прапановаў на здымкі відэа, але вызначыцца, на якую песню яго рабіць, стала сапраўднай складанасцю, бо ў кожнага ёсць свая ўлюбёная тэма. Ды і са сцэнарыем таксама хлопцы рады не далі. Ідэяў шмат, а вось абраць вартую... Таму і звярнуліся за дапамогай да прыхільнікаў, прызнаецца гітарыст гурта Максім Літвінец:

“У ідэале, хацелася б такі ж шэдэўр, як у 30 Seconds to Mars, але, натуральна, гэта ўсё ўпіраецца ў бюджэт. Таму выбіраць будзем сыходзячы з магчымасцяў. Але што тычыцца, будзе гэта сэнсава выбудаваны кліп, ці нейкі вар’яцкі, ці проста нейкімі фантомамі ды выбліскамі, ці падбор фотакартак, ніякай розніцы не мае — абмежаванняў няма”.


Свае ідэі і прапановы музыкі просяць дасылаць на адрас [email protected]. Вынікі падвядуць, як толькі атрымаюць вартыя сцэнарыі, тады ж пачнуцца і здымкі кліпа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі