Грыбаўскайтэ заявіла, што Літва зацікаўленая ў незалежнай Беларусі
Такая заява прагучала ад кіраўніцы Літвы падчас сённяшняга выступу ў Сейме. Там яна выступала са штогадовым дакладам.
Кажучы пра замежную палітыку, Даля Грыбаўскайтэ адзначыла, што для бяспекі Літвы важнае значэнне мае стабільнае суседства, інфармуе DELFI.
У гэтым кантэксце яна асабліва вылучыла Беларусь, заявіўшы, што незалежная Беларусь — гэта інтарэс Літвы. Грыбаўскайтэ заявіла: "Я заўсёды выступала і буду выступаць за метад дыялогу і супрацоўніцтва з суседзямі. Аднак гэта не азначае, што можна з цярплівасцю ставіцца да паводзінаў, якія накіраваныя супраць дэмакратычных прынцыпаў і парушаюць правы чалавека".
Штогадовыя даклады прэзідэнта пра становішча справаў у Літве, унутранай і замежнай палітыцы прадугледжаны Канстытуцыяй краіны.
Фота — DELFI