Грыб: Пакуль у нас не будзе гаспадароў, ніякія аблавы нічога не зробяць

Паводле яго слоў практыка "андропаўскіх аблаў" не прымусіць людзей працаваць.

Мечыслаў Грыб:"Людзі не працуюць пад прымусам.  Гэта справа тых арганізацый, дзе людзі працуюць - дбаць пра дысцыпліну працы. Гэта не справы міліцыі, у яе свае задачы. Пакуль у нас не будзе рэформаў, пакуль не будзе гаспадароў, ніякія міліцыі, паліцыі, аблавы нічога не зробяць".

Нагадаем, за апошні тыдзень у розных гарадах Беларусі ў працоўны час невядомыя ў цывільным пачалі ладзіць "аблавы" на наведвальнікаў крам. Яны зачыняюць ўсе дзверы ў краме і патрабуюць ад пакупнікоў дакументы і тлумачэнні, чаму яны не знаходзяцца на працы ў працоўны час.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі