Малюнкі-графіці з выявамі і надпісамі, якія адлюстроўваюць грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў, з'явіліся ноччу 28 лютага ў цэнтры Мінска. Гэта – своеасаблівая форма пратэсту маладафронтаўцаў супраць зняволення лідэра арганізацыі Змітра Дашкевіча і актывістаў Алеся Кіркевіча, Уладзіміра Яроменка, Эдуарда Лобава, а таксама крымінальнага пераследу Насты Палажанкі і шматлікіх моладзевых актывістаў.
Выявы скаваных рук, далоняў за калючым дротам, закратаваных вокнаў з надпісамі "Свабоду Дашкевічу!", "Беларусь – не турма!", "Радзіма? Свабода?", а таксама спіс зняволеных маладафронтаўцаў з подпісам "Чакаем на свабодзе" упрыгожылі сцены дамоў, платы і агароджы ў цэнтры сталіцы, паведамляе прэс-служба МФ.
Графіці з заклікам вызвалення палітвязняў з'явіліся на вуліцах Мінска
"Малады Фронт" заяўляе, што будзе бараніць сваіх палітвязняў любымі магчымымі сродкамі.
-
15:11 01.04.2023
-
9:25 31.03.2023
-
12:58 25.07.2022