Гомельскага прадпрымальніка злавілі на продажы “шпіёнскіх” асадак

Адмысловыя кітайскія аўтаасадкі з мініятурнымі відэакамерамі прадпрымальнік набыў увосень мінулага года праз інтэрнэт. Спярша гэтых спецыфічных прыладаў у яго было дзве. Яны прыйшлі гамельчуку па пошце, і ён прадаў іх “міма касы”.

Як піша газета “Савецкі раён”, пасля гэтага прадпрымальнік замовіў дадатковую партыю асадак “з сюрпрызам”. Яны прыбылі поштай, але на гэты раз іх затрымала Мінская рэгіянальная мытня. Незвычайным таварам зацікавіўся Камітэт дзяржбяспекі.

На судзе дырэктар прызнаў віну часткова, бо не ведаў, што аўтаасадкі з’яўляюцца спецыяльнымі тэхнічнымі сродкамі, увоз якіх у краіну забаронены.

Фота — dealextreme.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі