"Газпрам" хоча падпісаць кантракт на пастаўку газу ў Беларусь 25 лістапада

Па яго словах, якія перадае РІА "Новости", усе дакументы ўжо гатовыя. Голубеў кажу, што гаворка ідзе пра падрыхтоўку дзвюх міжурадавых дамоваў — пра куплю 50% акцый "Белтрансгазу" і аб прынцыпах утварэння кошту на газ, на тарыфы транзіту.

Адначасова плануецца падпісаць кантракты на пастаўку газу і на транзіт газу праз Беларусь. Мяркуецца, што дамовы будуць падпісваць прэм'еры Беларусі і Расіі.

Адзначым, аднак, што паводле папярэдніх звестак на 25 лістапада ў Маскву запланаваны і візіт Аляксандра Лукашэнкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі