Гары Паганяйла праз суд здабыў права выязджаць за мяжу

Праваабаронца страціў права выязджаць за мяжу Беларусі ў сакавіку, разам з шэрагам іншых апазіцыйных і грамадскіх дзеячоў. Ён адразу ж звярнуўся ў суд. Як высветлілася, прозвішча Паганяйлы трапіла у спіс праз "тэхнічны збой", чаго не адмаўляў адзін з адказчыкаў -- Міністэрства юстыцыі. Суддзі спатрэбілася два паседжанні, каб прызнаць рацыю Паганяйлы.

Разам з тым скаргу праваабаронцы суд не задаволіў. Паганяйла акрамя выключэння яго прозвішча з "чорнага спісу" патрабаваў высветліць, хто менавіта яго туды ўнёс, а таксама хацеў кампенсацыі выдаткаў, якія панёс, шукаючы праўды ў розных інстанцыях.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі