Галерэя "Ў" запрашае на навагодні фэст "Каралеўства маленькіх цмокаў"

24 і 25 снежня ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў” адбудзецца навагодні фестываль “Каралеўства маленькіх цмокаў”. Свет каралеўства створаць мастакі Антаніна Слабодчыкава і Міхаіл Гулін. Кожны дзень у Кнігарні ЛогвінаЎ будуць праходзіць кніжныя ранішнікi з Юрыем Усціновічам, чытанні казак ад Алены Бабак. Не абыдзецца без святочнай праграмы калядных песень ад Марты і Яны Шчарбаковых. Таксама наведвальнікаў чакае тэатр ад Святланы Бень і Антаніны Слабодчыкавай. Падчас фестывалю чакаюцца майстар-класы для дзетак, а таксама вялікія сюрпрызы і гіганцкія цуды. Неўзабаве на старонцы галерэі “Ў” з’явіцца расклад майстар-класаў і імпрэз.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі