Габелен з Быкавым атрымаў узнагароду на трыенале ў Маскве (фота)

Першая расійская трыенале сучаснага габелена “Квадратны метр — свая прастора” скончылася 7 лістапада ў Дзяржаўным музеі-запаведніку “Царыцына” ў Маскве.

Габелен "Апостал" атрымаў перамогу ў намінацыі “Паэтыка вобраза”. Гэтую працу мастачка прысвяціла “апосталу беларускай нацыі” — пісьменніку Васілю Быкаву. Акрамя гэтага твора, С.Баранкоўская дасылала на выставу яшчэ дзве свае працы – “Новая зямля” (таксама памяці Быкава) і “Меч Святагоркі” ў гонар Эміліі Плятэр.

Як паведамляюць “Народныя навіны Віцебска”, журы ацэньвала каля 350 працаў 250 аўтараў з розных рэгіёнаў Расіі, а таксама мастакоў з Беларусі, Украіны, Малдовы, Казахстана ды краін Балтыі. За паўтара месяца выставу наведала больш за 7 тысяч чалавек.

Фота: “Народныя навіны Віцебска”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі