Футбаліст Аляксандр Глеб датэрмінова скасуе кантракт з "Барселонай"

Як паведамляе "Прессбол", гэта адбудзецца па ўзаемнай згодзе бакоў. Кантракт беларускага футбаліста з "Барселонай" дзейнічае да чэрвеня 2012 года. 


Скасаваўшы яго, Глеб атрымае статус вольнага агента, што прыкметна спросціць яму працаўладкаванне. У гэтым выпадку футбаліст не будзе залежаць ад тэрмінаў працы трансферных рынкаў ні ў Заходняй Еўропе, дзе дзверы зачыняцца 31 студзеня, ні ў Расіі, дзе акно зачыняецца 24 лютага. У выніку Глеб зможа перайсці ў новы клуб у любы момант.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі