Францыя святкуе Дзень узяцця Бастыліі

Сёння ў Францыі нацыянальнае свята – Дзень узяцця Бастыліі. Менавіта 14 ліпеня 1789 году рэвалюцыянеры захапілі гэтую ненавісную парыжскую турму і вызвалілі ўсіх асуджаных.

У Дзень Бастыліі ў Парыжы праходзіць урачысты ваенны парад на Елісейскіх палях. Ён пачынаецца з плошчы Этуаль і рухаецца ў бок Луўра. Фіналам свята становіцца вялікі феерверк ля Эйфелевай вежы на Марсавым полі.