Фотафакт: заява кандыдата ў дэпутаты аб сыходзе з выбараў

Кандыдат у дэпутаты па Гродзенскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе № 50, фронтавец Вадзім Саранчукоў змясціў сваю заяву ў сацыяльных сетках. У ёй ён тлумачыць прычыны зняцця з выбараў: у турмах па-ранейшаму знаходзяцца палітвязні, працэс фармавання выбарчых камісій "закрыты і непразрысты", адсутнічае свабода СМІ, а дзяржпрапаганда "займаецца нагнятаннем атмасферы страху і недаверу".

Таксама Саранчукоў адзначыў, што "кантроль за падлікам галасоў выбаршчыкаў немагчымы". Таму ён заяўляе, што выбары ў Палату прадстаўнікоў "свабоднымі, адкрытымі і дэмакратычнымі лічыць нельга".

Нагадаем, Аб’яднаная грамадзянская партыя і Партыя БНФ рашэнне аб зняцці сваіх кандыдатаў прынялі 15 верасня. З дыстанцыі сыйшло 38 кандыдатаў ад АГП і 31 — ад Партыі БНФ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі