Футбольныя матчы чэмпіянату краіны сёння пачнуцца з хвіліны маўчання

З хвіліны маўчання пачнуцца сёння матчы 4-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Як паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола, усе гульцы выйдуць на поле з жалобнымі павязкамі на рукавах. Такім чынам яны далучацца да жалобных мерапрыемстваў па ахвярах тэракту ў мінскім метро.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі