Еўрасаюз заклікае вызваліць астатніх беларускіх палітвязняў

З адпаведнымі заявамі 15 красавіка выступілі вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежнай палітыцы Кэтрын Эштан, еўракамісар па пытаннях пашырэння Штэфан Фюле і старшыня Еўрапарламента Марцін Шульц. Пры гэтым усе яны падкрэслілі, што палітвязні, якія застаюцца ў турме, таксама павінны быць вызваленыя і рэабілітаваныя.

Штэфан Фюле адзначыў, што вызваленне Саннікава і Бандарэнкі з'яўляецца першым фундаментальным крокам, якога можна было чакаць у сітуацыі, калі Лукашэнка абяцаў прабачыць тых, хто пра гэта прасіў. Разам з тым ён падкрэсліў, што прынцыпам сучаснай Еўропы і чалавечай годнасці не адпавядае прымушаць людзей прызнацца ў тым, чаго яны ніколі не здзяйснялі, перадае БелаПАН.

Нагадаем, Андрэя Саннікава вызвалілі з калоніі 14 красавіка, а Змітра Бандарэнку — 15-га.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі