Пра гэта гаворыцца ў заяве дэпутата бундэстага Марылуізы Бек ад імя фракцыі "Саюз 90/Зялёныя", інфармуе БелаПАН.
Дэпутатка бундэстагу выказвае радасць ад вызвалення шэрагу палітыкаў і актывістаў 14 верасня. Але пры тым яна адзначае, што людзі не могуць быць прадметам гандлю. Яна выказалася супраць "мадэлі Лукашэнкі" — арыштоўваць мірных дэманстрантаў і абменьваць іх на палітычныя саступкі".
Бек нагадала, што ў турме ўсё яшчэ застаюцца палітвязні, у ліку якіх Алесь Бяляцкі, Зміцер Бандарэнка, Зміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў, Андрэй Саннікаў, Павел Севярынец, Мікалай Статкевіч, Дзмітры Ус.