Еўрапарламент: Большасць беларусаў гатовыя да ліберальных рэформаў

Такая выснова сацыялагічнага даследавання складу беларускага грамадства, вынікі якога публікуе генеральны дырэктарат Еўрапарламента па знешняй палітыцы.

"Грунтуючыся на аснове вынікаў незалежных сацыялагічных даследаванняў, гэтае даследаванне спрабуе ацаніць светапогляд, сацыяльныя патрэбы і раздзяляльныя лініі ў беларускім грамадстве напярэдадні парламенцкіх выбараў 2012 года", — цытуе словы яго аўтараў БелаПАН.

Яны адзначаюць, што большасць беларусаў апрацаваныя прапагандай, яны баяцца хаосу гэтак жа, як і рэпрэсій, і не гатовыя мабілізавацца на абарону сваіх правоў. Што да ўнутранай палітычнай апазіцыі, то яна "непрывабная для шырокай грамадскасці", бо "раз`яднаная і не мае яснай праграмы".

Даследаванне дае шэраг рэкамендацый для Еўрасаюза. Адна з іх — "праводзіць паслядоўную палітыку і ігнараваць Аляксандра Лукашэнку". Таксама прапануецца ЕС не адпраўляць назіральнікаў на парламенцкія выбары, заклікаць улады Беларусі "да правядзення круглых сталоў з удзелам прадстаўнікоў дзяржаўнага сектара і грамадзянскай супольнасці".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі