Савет Еўрасаюза працягнуў санкцыі ў дачыненні Беларусі

Санкцыі будуць дзейнічаць да 31 кастрычніка 2013 года. Такое рашэнне было прынятае Саветам ЕС, паколькі ў Беларусі парушаюцца правы чалавека, дагэтуль не вызваленыя ўсе палітзняволеныя, а тыя, што выйшлі на волю, не рэабілітаваныя.

Дакумент Савета ЕС па сітуацыі ў Беларусі складаецца з 9 пунктаў. У іх адзначаецца, што ў ЕС заклапочаныя парушэннем у Беларусі правоў чалавека і адсутнасці дэмакратыі, а таксама, што парламенцкія выбары прайшлі на фоне рэпрэсій і не ў адпаведнасці з прапановамі АБСЕ і міжнароднымі стандартамі. Савет ЕС заклікаў да "неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі ўсіх астатніх палітычных зняволеных".

Савет зноў заклікаў улады Беларусі спыніць пераслед грамадзянскай супольнасці, палітычнай апазіцыі і незалежных СМІ. Савет ЕС у чарговы раз заяўляе пра гатоўнасць ЕС пачаць перамовы па спрашчэнні візавага рэжыму і чакае ад Мінска зацікаўленасці ў гэтым.

У дакуменце змешчаны заклік да ўладаў Беларусі паважаць дыпламатычныя прывілеі і імунітэты дзяржаў-сябраў ЕС і не чыніць перашкодаў у выконванні дыппрадстаўніцтвамі сваіх функцый у нашай краіне.

Савет Еўрасаюза заяўляе пра жаданне развіваць адносіны з беларускім народам і грамадзянскай супольнасцю, у тым ліку праз ініцыятыву "Еўрапейскі дыялог аб мадэрнізацыі".

Нагадаем, на сённяшні дзень пад візавыя і эканамічныя санкцыі ЕС патрапляюць 243 беларускіх чыноўнікі, суддзі, пракуроры, "сілавікі".

МЗС Беларусі: рашэнне Савета ЕС фактычна замарожвае нашы адносіны

***

Савет прыняў наступныя высновы:

1. "Спасылаючыся на высновы Савета ад 31 студзеня 2011 г, 20 чэрвеня 2011 года і 23 сакавіка 2012 г., Савет адзначае важнасць, якую ён надае гэтай краіне, што з’яўляецца суседам ЕС, і грамадзянам гэтай краіны, і па-ранейшаму сур'ёзна занепакоены адсутнасцю павагі да правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства закона ў Беларусі.

2. Спасылаючыся на заяву Вярхоўнага прадстаўніка Кэтрын Эштан і камісара Штэфана Фюле, Савет выказвае шкадаванне, што парламенцкія выбары 23 верасня 2012 года, якія адбывалася на фоне рэпрэсій, сталіся яшчэ адной страчанай мачымасцю для Беларусі правесці выбары ў адпаведнасці з рэкамендацыямі АБСЕ і міжнароднымі стандартамі. Савет заклікае беларускія ўлады выконваць рэкамендацыі АБСЕ / БДІПЧ, у поўнай ступені супрацоўнічаць з гэтай мэтай з АБСЕ / БДІПЧ, і дазволіць вяртанне Бюро АБСЕ ў Беларусь.

3. Савет зноў заклікае да неадкладнага вызвалення і рэабілітацыі ўсіх астатніх палітычных зняволеных. Ён адзначае вызваленне Сяргея Каваленкі як пазітыўны сігнал, але шкадуе, што гэта было зроблена ўмоўна паводле прашэння аб памілаванні да прэзідэнта. Савет таксама па-ранейшаму глыбока занепакоены рашэннямі, якія датычацца дадатковых тэрмінаў турэмнага зняволення і працягвае дакладаць аб жорсткім абыходжанні з палітычнымі вязнямі.

4. Савет зноў заклікае беларускія ўлады спыніць пераслед грамадзянскай супольнасці, палітычнай апазіцыі і незалежных СМІ. Савет заклікае беларускія ўлады выконваць Рэзалюцыю 20/13 Савета па правах чалавека, уключна з усімі рэкамендацыямі, якія змяшчаюцца ў дакладзе Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, датаваным красавіком 2012 года, і ў поўнай меры супрацоўнічаць з новым Спецыяльным дакладчыкам ААН па Беларусі.

5. Паколькі не ўсе палітычныя зняволеныя былі вызваленыя і ніводнага з вызваленых палітвязняў не рэабілітавалі, і на фоне адсутнасці паляпшэнняў у дачыненні да павагі да правоў чалавека, вяршэнства закона і дэмакратычных прынцыпаў, Савет пастанавіў падоўжыць існуючыя абмежавальныя меры да 31 кастрычніка 2013 года. У сувязі з гэтым Савет нагадвае пра свае высновы ад 23 сакавіка 2012 года і адзначае, што ягоная палітыка ў дачыненні да абмежавальных мер застаецца адкрытай і пад пастаянным кантролем.

6. У духу салідарнасці ЕС, Савет зноў заклікае Беларусь у поўнай ступені паважаць міжнароднапрызнаныя дыпламатычныя прывілеі і імунітэты дыпламатычных місіяў дзяржаў-членаў ЕС і іх супрацоўнікаў у Беларусі, у тым ліку, дазволіць ім у поўнай меры выконваць свае функцыі.

7. Савет зноў заяўляе аб сваёй цвёрдай прыхільнасці ўмацаванню ўзаемадзеяння ЕС з беларускім народам і грамадзянскай супольнасцю краіны. Савет запэўнівае ў поўнай падтрымцы і намеры далейшай распрацоўкі "Еўрапейскага дыялогу па мадэрнізацыі". Ён адзначае, што
Еўрапейскі дыялог стымуляваў сутнасна важныя дэбаты паміж прадстаўнікамі беларускага грамадства з тым, каб прапанаваць канкрэтныя ідэі па неабходным рэформам, і заклікае ўлады Беларусі ўдзельнічаць у абмеркаваннях.

8. Савет зноў заяўляе пра гатоўнасць ЕС пачаць перамовы па спрашчэнні візавага рэжыму і пагадненняў аб рэадмісіі, якія будуць спрыяць кантактам паміж людзьмі ў інтарэсах беларускага насельніцтва ў цэлым, і выказвае шкадаванне з нагоды адсутнасці адказу ад беларускіх уладаў на запрашэнне Камісіі ў чэрвені 2011 года, каб пачаць перамовы. Між тым, Савет вітае, што дзяржавы-члены ЕС працягваюць забяспечваць аптымальнае выкарыстанне існуючых гнуткасцяў у Візавым кодэксе, у прыватнасці, магчымасці адмовіцца ад візаў і знізіць зборы для асобных катэгорый беларускіх грамадзян або ў асобных выпадках, і будзе вітаць магчымасці для вывучэння шляхоў далейшага зніжэння кошту віз для беларускіх грамадзян.

9. Савет зноў пацвярджае сваю прыхільнасць да палітыкі крытычнага ўзаемадзеяння, у тым ліку пры дапамозе дыялогу і ўдзелу ва Усходнім партнёрстве, і нагадвае, што развіццё двухбаковых адносін у рамках Усходняга партнёрства залежыць ад прагрэсу ў справе павагі
Беларусі да прынцыпаў дэмакратыі, вяршэнства закона і правоў чалавека. Савет зноў пацвярджае гатоўнасць ЕС дапамагчы Беларусі выканаць свае абавязацельствы ў гэтай сферы".

Фота — bymedia.net

Славацкі аналітык: Еўропа не гатовая да змен у адносінах з Беларуссю

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі