МЗС Беларусі: рашэнне Савета ЕС фактычна замарожвае нашы адносіны

Нагадаем, Савет ЕС працягнуў санкцыі ў дачыненні Беларусі да 31 кастрычніка 2013 года. Гэта рэакцыя на тое, што ў Беларусі па-ранейшаму парушаюцца правы чалавека, дагэтуль не вызваленыя ўсе палітзняволеныя, а тыя, што выйшлі на волю, не рэабілітаваныя.

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных заявіў, што "сённяшняе рашэнне Савета ЕС фактычна замарожвае адносіны паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам на ўзроўні, які аб'ектыўна не можа задавольваць ніводны з бакоў. Беларускі бок не будзе паддавацца ціску. Мы лічым, што такая палітыка ЕС несумяшчальная з добрасуседскімі ўзаемаадносінамі".

МЗС Беларусі заклікае Еўрасаюз "адмовіцца ад санкцыйнага мыслення і ў сваю чаргу зрабіць высілкі па аднаўленні атмасферы ўзаемнага даверу". Беларускі бок заяўляе пра сваю прынцыповую зацікаўленасць у канструктыўным дыялогу з ЕС, паведамляе БЕЛТА.

Савет Еўрасаюза працягнуў санкцыі ў дачыненні Беларусі

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі