Еўрарадыё вызначылася з музычнымі лідарамі 2012 года (фота ўзнагароды)

За дзень да фестывалю “Даём радыЕўрарадыё вызначылася з пераможцамі па ўсіх намінацыях. Шляхам таемнага галасавання сярод журналістаў рэдакцыі былі абраныя лепшыя “Дэбют”, “Кліп”, “Сінгл”, “Фестываль”, “Сольны выканаўца”, “Альбом” ды “Гурт” 2012 года, а таксама лідары шэрагу сакрэтных намінацый.

Нагадаем, падвядзенне музычных вынікаў года адбудзецца 1-га лютага ў клубе Re:Public падчас фестывалю “Даём рады”. Паміж урачыстым віншаваннем пераможцаў выступяць гурты Akute, Дай Дарогу!, :B:N:, Avias, Re1ikt ды Clover Club.

Пачатак імпрэзы ў 18:00, 1 лютага, клуб Re:Public (вул. Прытыцкага, 62). Кошт квіткоў: 60 тысяч для першых 100 чалавек, 70 тысяч для наступных 300, астатнія квіткі, а таксама ў дзень канцэрта — па 80 тысяч рублёў. За столікам — 90 тысяч і дыск у падарунак ад БМА! 


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі